Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

30.09.2023 - 01.10.2023 11:00 - 21:00 «аКсяродак» (60а/62 Parnavaz Mepe St.) Бясплатнае

Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння.


Дата: 30 верасня-1 кастрычніка


Час: 

30 верасня з 11:00 да 21:00;

1 кастрычніка з 09:00 да 20:30

Месца: «аКсяродак», 60а/62 Parnavaz Mepe St., Батумі.


Стартуе фестываль у Батумі, дзе госці змогуць атрымаць асалоду ад лекцый, літаратурных дыскусій і «Паэтычнага варушняка».

Гэты год мае быць асабліва захапляльным. PRADMOVA сёлета пройдзе ў фармаце ўікэнд-фестываляў.

Падрабязную праграма мерапрыемстваў у Батумі глядзіце па спасылцы.

Уваход на ўсе мерапрыемствы PRADMOVA вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ