Прагляд фільма «Любоў насамрэч» па-беларуску

27.12.2017 19:00 - 19:00 Арт Сядзіба (пр. Машэрава, 18) Уваход вольны

Напярэдадні Калядаў халасты прэм’ер-міністар працінаецца каханнем ў абліччы сваёй сакратаркі; айчым нарэшце знаходзіць агульную мову з сынам на глебе юначага кахання; пісьменнік, паранены здрадай, едзе ў Францыю і ў возеры сустракае сваю любоў; шараговая супрацоўніца шараговай фірмы не можа прызнацца ў каханні свайму калеге; у той час бос гэтае фірмы паддаецца спакусам свае сакратаркі, губячы шлюб; малады хлопец, моцна закаханы ў дзяўчыну свайго найлепшага сябра, губляе розум пасля іх вяселля; ну і рокер, які напрыканцы жыцця ўсведамляе, што нікога ніколі не любіў, апроч свайго тоўстага менеджара. Усе гэтыя пачуццёвыя лініі сплятаюцца і дасягаюць эпагею ў калядны вечар.

27 снежня, серада, 19.00

Уваход вольны!

Запіс тут ці па тэлефоне: +37544 7994047.

Імпрэза адбываецца ў межах «Каляднага тыдня».


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Майстар-класы ў Мінску

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Развітанне з летам у Азярцы

29.08.2026 (13:00 - 21:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ