Прэм'ера фільма «Смеласць» рэжысёра Аляксея Палуяна ў Батумі

18.12.2021 18:30 - 18:30 кавярня-бар Arteria (Nodar Dumbadze Street,10) Бясплатнае

Культурніцкая арганізацыя Kontaktobana запрашае на прэм’еру фільма «Смеласць» рэжысёра Аляксея Палуяна, які намінаваны на прэмію Оскар 2022 года ў катэгорыі дакументальных фільмаў. Фільм ужо быў паказаны на шматлікіх фэстывалях: Berlinale, CPH:DOX, Hot Docs, Visions du Réel і IDFA.


Дата: 18-га снежня.

Час: 18.30.

Месца: кавярня-бар Arteria, Nodar Dumbadze Street,10, Batumi.

Фільм «Смеласць» пра смелы і мірны супраціў трох акцёраў Беларускага Свабоднага тэатра, да пачатку і падчас пратэстаў, якія распачаліся ў Беларусі пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, і прапануе глыбокі асабісты погляд на сённяшнюю Беларусь.

Фільм на беларускай/рускай мове з субтытрамі на ангельскай мове. 

Працоўная мова дыскусіі — ангельская з перакладам на грузінскую.

Паказ фільма і панэльныя дыскусіі будуць праходзіць на адкрытым паветры. Арганізатары мерапрыемства забяспечаць гасцей смачным супам, пледамі і гарачай гарбатай, але мы рэкамендуем вам апрануцца вельмі і вельмі цёпла!

З улікам новых COVID-рэгуляцый кожнаму госцю неабходна мець Green Pass.

Трэйлер і дадатковая інфармацыя: kontaktobana.org/courage


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ