Прэм’ера спектакля «Заяц варыць піва» ў Варшаве (12+)

30.03.2025 17:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) donation ад 20 злотых

 

У нядзелю, 30 сакавіка, тэатральная студыя «Купалінка» грае ў Музеі Вольнай Беларусі спектакль «Заяц варыць піва» па творах Уладзіміра Караткевіча.





«У тыя даўнія часы птушкі жылі такой самай дзяржавай, як і людзі. Ад дзяржавы той засталася толькі памяць, бо нішто не вечнае на свеце. Але некалі яна была. Былі там свае птушыныя аркестры, свае школы, свае птушыныя суды...»

У птушынай дзяржаве, дзе жывуць па законах непрадказальнага дыктатара, адбыўся канфуз: знайшоўся смяльчак, які адмовіўся выконваць загад дзяржаўцы.

Ці магчыма адстаяць свае погляды без паплечнікаў?

Ці пасіянер усё яшчэ здольны ўплываць на гісторыю?

І прычым тут заяц?


Абяцаюць свойскую атмасферу, кубачак гарбаты проста са сцэны ды камедыю, якая прымусіць пасьмяяцца і падумаць.


«Купалінка»
 — гэта народны тэатр, нас яднае любоў і пашана да сваіх традыцый і мову.

Рэжысёрка — Наталля Локіць

У ролях — Уладзімір Шабета, Караліна Цярэнцьева, Герман Лагуцік, Паліна Нітчанка, Данііл Локіць, Ульяна Ясюк, Матэўш Палач

Касцюмы — Вірсавія Трэйгіс


Спектакль ідзе па-беларуску з польскімі тытрамі.


Уваход — donation ад 20 злотых.




Вам можа быць цікава

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава „Збуражлэнд“ у Брэсце

28.12.2025 (19:00 - 20:00) Lampalab123 (вул. Маскоўская 204)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ