Прэзентацыя беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” у Мінску

02.03.2013 18:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

афиша233

“Паўстанцы” — першая беларуская настольная гульня, у якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года і зрабіцца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым і інш.) альбо простым беларусам і ўплываць на ход паўстання.

Гульня пабудаваная найперш на зносінах паміж людзьмі, абмеркаванні і выказванні сваёй пазіцыі. Падманваць, хлусіць, па-майстэрску блытаць прысутных і бязлітасна забіваць суперніка — права кожнага ўдзельніка. Гульня-мадэляванне паўстання 1863 года зробленая цалкам на беларускай мове, удзел могуць браць ад 6 да 20 чалавек.

Прэзентацыя гульні адбудзецца:

28 лютага ў Гародні ў 18.00 у мастацкай галерэі “Крыга”;

2 сакавіка ў Мінску ў 18.00 у кнігарні “ЛогвінаЎ”.


Вам можа быць цікава

KaS у Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ