Прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать» у Празе

16.07.2025 19:00 - 21:00 Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы Бясплатнае



У сераду, 16 ліпеня, у Празе адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать». ⠀ 





Кніга мае падзагаловак «Раман у пятнаццаці паведамленнях», таму што адпраўной кропкай кожнага раздзела з’яўляецца смска, што захавалася ў старой кнопкавай «нокіі». 

Амаль чатырыста старонак амаль бітніцкіх успамінаў аб бясконцых перамяшчэннях па Цэнтральнай Еўропе (яе невялікай частцы), алкаголі, каханні, свабодзе і літаратуры. 

«У нас шмат агульнага: кожны з нас перажывае разрыў і адчувае надрыў — слова „надрыў“ мы вымаўляем вельмі часта. Кожны з нас піша ці вершы, ці апавяданні, і ў кожнага з нас ёсць меркаванне пра беларускую літаратуру, ды вось толькі падзяліцца было не з кім, а зараз ёсць...». 

Ёсць тут, зразумела, і пратэсты, і Шарамет, і разгубленасць ад адчування падаючай у бездань краіны, але літаратуры і алкаголю больш — як у жыцці, калі ты малады, і здаецца, што ўсё наперадзе. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся праз мэйл czechia.office@tsikhanouskaya.org. ⠀ 



Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ