Прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага «Нічога нястрашнага» ў Кіеве

09.06.2024 19:00 - 22:00 MODI Art&Wine Gallery (вул. Мала Житомирська, 17) 1300 грн


У нядзелю, 9 чэрвеня, у Кіеве адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага ака Пістончык «Нічога нястрашнага».







Дата: 9 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: MODI Art&Wine Gallery, вул. Мала Житомирська, 17, Кіеў




 У кнізе сабраны амаль усе тэксты перыяду 2022-2023 гадоў: дакументальная паэзія, якую аўтар піша ў сваім непаўторным стылі. 

Кожны асобнік мае свой нумар і празрысты канверт. Чаму менавіта — раскажа аўтар. 

А пра яшчэ пару фішак вы даведаецеся, толькі калі прыедзеце.



Расклад імпрэзы такі: 

19:00 Знаёмствы, размовы, аперытывы 

19:15 прэзентацыя кнігі Сяргея Прылуцкага «Нічога нястрашнага»

 20:30 Традыцыйныя жартоўныя варожбы па кнізе 

20:45 перапынак на фотасесію 

21:00 вольны мікрафон: чытаем вершы/прозу, спяваем, граем, часам танчым. 




Уваход — дэпазіт у 1300 грн, 200 з якіх вы траціце на сваё меркаванне.






Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ