Прэзентацыя кнігі тоні лашдэн «Чорны лес» у Берліне

14.09.2024 16:00 - 18:00 Fem*HUB (Wartburgstr. 41) Бясплатнае


У суботу, 14 верасня, у Берліне адбудзецца прэзентацыя кнігі тоні лашдэн «Чорны лес». ⠀






Дата: 14 верасня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Fem*HUB, Wartburgstr. 41, Берлін 




Гісторыі ў кнізе разгортваюцца на межах, у лясах, у полі і на балотах — і адлюстроўваюць досвед беларусаў пасля 2020 года. У цэнтры ўвагі вымушаная міграцыя, мова, гвалт, сям’я і глыбокая сувязь з домам. ⠀ 

Падчас прэзентацыі тоні распавядае пра працэс стварэння кнігі і бачанне, якое ляжыць у яго аснове, і зачытвае некаторыя ўрыўкі. 


Таксама аўтарка запрашае вас у творчую майстэрню, дзе вы разам будзеце працаваць над распрацоўкай паштовак з матывамі папараці — цэнтральнага сімвала кнігі і беларускай культуры. ⠀ 



Мова сустрэчы — беларуская. 

Урыўкі чытаюцца на мовах арыгінала — беларускай і рускай. ⠀ 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ