Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча «Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам» у Варшаве

16.12.2021 18:00 - 18:00 (Oleandrów 6/2) Бясплатнае

«Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам» — гэта жывая, прамая размова філосафа з самім сабой, з палітыкамі, грамадзянскімі актывістамі і ўсімі, хто гатовы яго пачуць і зразумець.


Дата: 16-га снежня.

Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Oleandrów 6/2, Варшава.

Кантакты для сувязі: 

Віктар (адміністратар у Варшаве) @victorfox

Таццяна (каардынатар) @knehT

Кніга складаецца з трох частак. Першая частка «Маё месца сілы» прысвечана самавызначэнню філосафа і інтэлектуала ў палітычнай і грамадскай практыцы, яго месцы і працы.

Другая частка «Нам не хапае сэнсу» — гэта аналіз сітуацыі ў краіне напярэдадні пераўтварэнняў і ўзрушэнняў.

Трэцяя частка «Іду на вы» — гэта перфарматыўнае выказванне. Тут ёсць і адкрыты ліст прэзідэнту, і прапановы па парадку дзеянняў для палітычных лідараў.

На прэзентацыях плануецца чытанне фрагментаў кнігі і выступленні беларускіх, літоўскіх і польскіх інтэлектуалаў, актывістаў, дзеячаў культуры.

Чытаць па тэме: Кампанія «Філосаф_у_турме» выдала электронную кнігу Уладзіміра Мацкевіча


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па вышыўцы ва Уроцлаве

22.03.2026 (11:00 - 14:00) Сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Дзень Волі ў Быдгашчы

28.03.2026 (16:00 - 18:00) Мост старамейскі

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ