Прэзентацыя кнігі «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу» ў Мінску

02.10.2025 17:00 - 19:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае



У чацвер, 2 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Шапрана «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу»





На вядомых нам партрэтах Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія мы прывыклі бачыць у падручніках і кнігах, пісьменнікі звычайна паказаны сталымі і сур’ёзнымі. 

Але неаднойчы класікі беларускай літаратуры выступалі героямі сяброўскіх шаржаў. 

Мастакі Б. Антаноўскі, Берк, Л. Бойка, В. і А. Волкавы, Е. Ганкін, Г. Дакальская, К. Елісееў, І. Ігін, Я. Кашкель, Д. Красільнікаў, Кукрыніксы, М. Малевіч, З. Паўлоўскі, С. Раманаў, Г. Розэ, А. Тарасенкаў прадстаўлялі песняроў жартаўлівымі, смешнымі і па-сяброўску іранічнымі. 

Спадар Сяргей прадставіў грунтоўнае даследаванне арыгінальнага жанру сяброўскіх замалёвак, раскрываючы перад чытачамі шаржы на Янку Купалу і Якуба Коласа, якія доўгі час у пераважнай большасці заставаліся невядомымі, захоўваючыся ў падшыўках старых газет і часопісах. 

У новым выданні ўпершыню апавядаецца пра ўсе вядомыя на сёння сяброўскія шаржы на Янку Купалу і Якуба Коласа, якія былі зроблены пераважна пры жыцці класікаў. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Таццяны Маліноўскай-Рыбак «Жыццё шукаць у колеры» ў Мінску

17.09.2025 19:00 - 14.10.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, 48)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ