Прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса «Роднае слова» ў Мінску

02.04.2026 18:00 - 20:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20) Бясплатнае
У чацвер, 2 красавіка, у Мастацкім музеі адбудзецца прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса «Роднае слова», прысвечаных жанчыне.

У вясновай атмасферы будуць прадстаўлены супольныя ініцыятывы, што ажыццяўляюцца ў кожным нумары навуковага і метадычнага выдання і набліжаюць да спасціжэння жаночай мудрасці, таленту і прыгажосці праз мастацтва.

Сярод іх — праекты, ажыццяўляемыя з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства будзе экспанавацца жывапісны партрэт Арыядны Казей, створаны мастачкай Лідзіяй Эрлер, са збору Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Гасцей вечара таксама чакае вясновая праграма «Музычнай капэлы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і паказ калекцыі строяў «Беларуская маляванка».

Уваход — па квітку ў музей. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

03.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Стэндап на мовах у Гданьску

03.04.2026 (19:00 - 21:00) Velvet Show & Dinner (Wajdeloty 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ