Прэзентацыя рамана «Свінні» ва Уроцлаве

15.10.2022 16:00 - 18:00 Інстытут гісторыі (ul. Szewska 49) Бясплатнае

У суботу, 15 кастрычніка, журналіст Аляксандр Чарнуха прэзентуе ва Уроцлаве свой дэбютны раман «Свінні».



Дата: 15 кастрычніка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Інстытут гісторыі (3 паверх, уваход праз Інстытут культуралогіі), ul. Szewska 49, Уроцлаў


Спадар Аляксандр пачаў пісаць кнігу ў кастрычніку 2020 года, калі здавалася, быццам вось-вось з’явіцца вольнае паветра, а скончыў у красавіку 2021 года, калі паветра ў Беларусі не засталося зусім.

«Свінні» — несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.

На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, пагутарыць з аўтарам і, вядома, набыць кнігу з аўтографам.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Батлейка «Купальская містэрыя» ў Мінску

20.06.2026 (15:00 - 17:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ