Прэзентацыя збора тэкстаў пра пратэстны і эмігрантскі боль «Расцяжэнне» ў Ерэване

15.06.2023 20:00 - 21:00 бар «CANOPEE» (Маскавян, 31) Бясплатнае



У чацвер, 15 чэрвеня, у Ерэване прэзентуюць зборнік тэкстаў пра пратэстны і эмігрантскі боль «Расцяжэнне».



Дата: 15 чэрвеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: бар «CANOPEE», Маскавян, 31, Ерэван

Зборнік «Расцяжэнне» — гэта тэксты, напісаныя жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі пра свой досвед жыцця ў Беларусі і за яе межамі.

На прэзентацыі фасілітатарка, беларуска-туркменская паэтка Ганна Адчык, раскажа пра лабараторыю, у рамках якой быў створаны зборнік, пачытае тэксты з яго і створыць прастору для свабодных чытанняў і абмеркаванняў.

На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік кнігі.

Уваход на мерапрыемства вольны, але калі хочаце, каб вам нагадалі пра імпрэзу, рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

22.03.2026 (11:30 - 14:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Саша Філіпенка ў Парыжы

22.03.2026 (16:00 - 18:00) Les Éditeurs Réunis (11 Rue de la Montagne Ste Geneviève)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ