Прэзентацыя дыска «Вясельле»

13.11.2016 13:00 - 17:00 Тэатр “Лялька” (вул. Пушкіна, 2) Уваход вольны

13 лістапада 2016 года а 13.00 у беларускім тэатры “Лялька” (г. Віцебск, вул. Пушкіна, 2) адбудзецца прэзентацыя дыска «Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў у запісах Сяргея Панізніка 1968-1969 гадоў»

Музыка Сяргей Доўгушаў, пісьменніца-казачніца Алена Масла і этна-гурт “Варган” запрашаюць далучыцца да яскравага дзейства з этна-спевамі і этна-танцамі.

Асаблівівая пашана – сямейным парам: маладым і “са стажам”.

Распісаныя ці вянчаныя – усе будуць ПАВЕЛІЧАНЫЯ!

Закаханым паможам вызначыцца з намерамі! Чакаем усіх!

Праект адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі! да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Сустрэча з Лесяй Пчолкай у Беластоку

10.07.2025 (17:00 - 19:00) галерэя «Арсенал» (вул. Міцкевіча 2)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ