Прэзентацыя «Гендарныя перспектывы для Беларусі: палітычнае вымярэнне»

27.03.2015 18:00 - 22:00 Бізнес-клуб Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4) Бясплатнае

27 сакавіка ў мінскім бізнес-клубе Imaguru адбудзецца прэзентацыя, прысвечаная палітычнаму вымярэнню гендарных перспектываў Беларусі. Прэзентацыю правядзе выкладчык дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ, этнолаг Уладзіслаў Іваноў (Гарбацкі).

Прэзентацыя будзе прысвечаная актуальнасці гендарнай тэмы ў цяперашняй Беларусі – аналізу як існай афіцыйнай гендарнай палітыкі Беларусі, так і розным лакальным ініцыятывам гендарных і фемінісцкіх калектываў, суполак.

Акцэнт робіцца на палітычным вымярэнні і палітычным аспекце дзейнасці мясцовых гендарных сацыяльных рухаў і актараў. Асобнае месца ў прэзентацыі прысвячаецца крытычнаму агляду гендарнай палітыкі і пошукам альтэрнатыўных шляхоў артыкулявання і вырашэння праблемаў, звязаных з гендарным пытаннем.

 

27 сакавіка, 18.00

бізнес-клуб Imaguru (г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4) 


Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ