Прэзентацыя кнігі Аляксея Палачанскага

11.07.2014 19:00 - 21:00 кнігарня "Галіяфы" (вул. Валгаградская 6) Бясплатнае

11 ліпеня адбудзецца прэзентацыя дэбютнага зборніка прозы Аляксея Палачанскага “Мой цвік”.

Аляксей пачаў пісаць гадоў з шасці, але сур’ёзныя творы ў яго з’явіліся толькі напачатку навучання ва ўніверсітэце. Сам аўтар кажа, што зборнік атрымаўся надзвычай асабісты, гэта жыццёвыя сітуацыі, у якія ён трапляў, што праўда, надзвычай мадыфікаваныя.

Апавяданне “Двое” пра час, пра ягоную ад нас незалежнасць. Напрыклад, хочацца захаваць дзіцячыя ўспаміны, калі ляжыш зімовым ранкам у цёмным пакоі пад коўдрай, ляжыш і з жахам чакаеш, што пачне звінець будзільнік. І давядзецца перабірацца з-пад коўдры ў іншае жыццё.

Падчас імпрэзы аўтар прачытае ўрыўкі са зборніка, распавядзе пра свае творчыя планы і нават сыграе ў складзе “LAUDANS”.

Гасцямі вечара стануць Ірына Шамко, Юрась Ускоў і Зміцер Калейчык.

Чакаем вас у 19.00 у кнігарні “Галіяфы”, Валгаградская 6


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ