• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Прэзентацыя кнігі Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі”

Пачатак: 24.06 (19:00)
Канец: 24.06 (22:00)
Літаратурны музей Петруся Броўкі
(Мінск, Карла Маркса, 30)
Google

24 чэрвеня 2015 года а 19-й гадзіне Літаратурны музей Петруся Броўкі ладзіць прэзентацыю новай кнігі Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі” ў межах праекта “Сустрэча з аўтарам”.

“Чаму?!” – гэта самае папулярнае і цяжкае пытанне для бацькоў ва ўсім свеце. Трэба нешта прыдумляць, адказваць і не хлусіць. Бо дзеці ўсё адно даведаюцца і больш не павераць.

Вось такая дылема, якую кожная сям’я спрабуе вырашыць па-свойму. Прасцей за ўсё сказаць, што не ведаеш, альбо адправіць дзетак шукаць адказы ў вікіпедыі. А можна пачаць цікавую гульню, падчас якой дзеці і вы будзеце спазнаваць сусвет разам.

Так зрабіў вядомы беларускі паэт, перакладчык, выкладчык, грамадскі дзеяч Андрэй Хадановіч.  Музай-натхняльніцай пісьменніка была і ёсць дачка Алена.

Як кажа сам аўтар, “Нататкі таткі” – гэта вершы на ўсе выпадкі жыцця.

Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы – калі ласка. Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі – штось напісалася. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч – трэба ратаваць сітуацыю.  Найчасцей дапамагае. А калі не, то прынамсі настрой падымае.

На прэзентацыі Андрэй Хадановіч падзеліцца сваім бацькоўскім вопытам,  распавядзе пра ідэю напісання кнігі, пагутарыць пра дзіцячую літаратуру ўвогуле. Запрошанныя госці пісьменнік Лявон Баршчэўскі раскажа пра спецыфіку перакладання твораў для дзяцей, а мастачка Наталля Кійко распавядзе пра афармленне кнігі “Нататкі таткі”.

На працягу імпрэзы Вас чакаюць музычныя неспадзяванкі, а таксама магчымасць атрымаць аўтограф ад аўтара кнігі.

Запрашаем сямейных наведвальнікаў з дзецьмі і ўсіх, хто цікавіцца добрай літаратурай для дзяцей.

 

Адрас: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вуліца Карла Маркса, 30);

Кантактны тэлефон: (017) 327-27-50; +375 29 268 31 08 (Таццяна Ткачова)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип