Прэзентацыя кнігі «Фарбы душы» Яніны Пінчук

20.12.2017 19:00 - 21:00 Арт Сядзіба (Машэрава, 18) Бясплатнае

«Фарбы душы» Яніны Пінчук — гэта лёгкая, паветраная, летуценная, поўная яркіх фарбаў, прыемных водараў і квяцістых вобразаў паэзія.

Яніна Пінчук яшчэ і мастачка. Адну з яе карцінаў вы можаце пабачыць на вокладцы кнігі.

На імпрэзе Яніна не толькі адкажа на пытанні чытачоў, падпіша жадаючым кнігі і зачытае некалькі сваіх вершаў, але яшчэ і намалюе святочную карціну на форзацы асобніка аднаму з удзельнікаў імпрэзы.

Шляхам латарэі, сярод тых, хто набыў кнігу, будзе вызначаны пераможца, які і атрымае ў сваім асобніку не толькі подпіс ад аўтаркі, але і невялічкую карціну.

Удзел у імпрэзе возьме і паэтка Кацярына Глухоўская, аўтарка кнігі вершаў «Калі дрэвы растуць з галавы».

Фарбы душы» — не першая кніга Яніны. Аўтарка дэбютавала ў 2016 годзе з кнігай «Горад Мрой», выдадзенай таксама выдавецтвам «Галіяфы». Сёлета гэтая кніга была намінавана на Прэмію Гедройца.

Акрамя кніг, на прэзентацыі можна будзе набыць святочныя паштоўкі з вершамі і карцінамі Яніны.


Вам можа быць цікава

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Прэзентацыя Чырвонай кнігі ў Мінску

07.05.2026 (18:00 - 20:00) ФАРМДОМ (вул. Валгаградская, 4/1 (3 паверх))

Спектакль «Валізка» ў Кракаве

11.05.2026 (19:00 - 21:00) Małopolski Ogród Sztuki (ul. Rajska 12)

Паша Крывец у Дрэздэне

24.05.2026 (19:00 - 21:00) Likor Manufaktur Dresden (Gutzkowstraße 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ