Прэзентацыя “Нататак пра Шэрлака Холмса” ў Брэсце

23.03.2016 16:00 - 18:00 культурны цэнтр “Грунтоўня” (вул. Дзяржынскага, 14) Бясплатнае

3 красавіка ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” ў Брэсце адбудзецца прэзентацыя кнігі “Нататкі пра Шэрлака Холмса” Артура Конана Дойла. Адрас: вул. Дзяржынскага, 14 (культурны цэнтр “Грунтоўня”). Пачатак: 16.00.

Перакладчыцы гісторыяў пра Шэрлака Холмса Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута і менеджар праекта Ігар Крэбс раскажуць пра тое, як суполка перакладчыкаў збірала грошы на выданне з дапамогай краўдфандынгавай кампаніі, прадставяць кнігу, раскажуць пра тое, як навучыць знакамітага брытанскага дэтэктыва размаўляць па-беларуску, і пра тое, чым беларускі Шэрлак Холмс адрозніваецца ад рускамоўных перакладаў і экранізацый. Таксама яны правядуць віктарыну на веданне прыгодаў Шэрлака Холмса на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

На вечарыне кожны ахвочы зможа атрымаць копію-факсіміле аўтографа Артура Конана Дойла. Таксама ўсіх прысутных чакаюць падарункі ад арганізатараў прэміі Цёткі за дзіцячую літаратуру.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

20.08.2026 (20:00 - 22:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ