Прэзентацыя рамана Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦”

29.09.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора "ЦЭХ" (пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі) Бясплатнае

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 29 верасня у 19.00 у крэатыўную прастору “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці 58/6) на прэзентацыю беларускамоўнай версіі рамана Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦”

Віктар Марціновіч раскрые ўсе сакрэты трыядаў і адкажа на пытанні прысутных, а Ганна Хітрык і Павал Харланчук ужывуцца ў ролі генералаў і кантрабандыстаў. Вядоўцам мерапрыемства будзе Усевалад Сцебурака. Першыя сто прысутных атрымаюць падарункі – рупліва абраныя аўтарам фрагменты беларускай класікі – з тэксту “Мовы  墨瓦” і не толькі, ператвораныя ў папяровыя скруткі па адным яму вядомай тэхналогіі.

“Тое, што ў рэальнасці тэксту – кантрабанда, тут і цяпер для нашай культуры – каштоўнасць, якая завецца беларускай літаратурнай спадчынай. Мне здаецца, гэта вельмі станоўчая ідэя – калі людзі, што прыйшлі на сучасную літаратурную імпрэзу, панясуць з яе ў кішэнях фрагменты тэкстаў Галубка, Гарэцкага, Чачота – у якасці сувеніраў”, – кажа Віктар.

Усіх, хто прачытаў новы раман Віктара Марціновіча “Мова”, ці толькі збіраецца гэта зрабіць, усіх, хто даўно сочыць за творчым шляхам аўтара, кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю рамана!

Раман Віктара Марціновіча “Мова” можна яшчэ знайсці у наступных сталічных крамах:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72); “Кнігарня логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А); “Кніжны салон” (вул. Калініна, 5); “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2); “Веды” (вул. К.Маркса, 36); “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11); “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19); “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14); Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27); “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75)

А таксама у рэгёнах:

“Веды” (г. Віцебск, вул. Леніна, 54);“Светач” (г. Віцебск, вул. Кірава, 10); “Праметэй” (г. Гродна, вул. Савецкая, 10); “Іскра” (г. Берасце, вул. Пушкінская, 4); “Кніжны свет” (г. Ліда, пр. Перамогі, 33); “Спадчына” (г. Маладзечна, вул. Прытыцкага, 7); “Букініст” (г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 49); “Дом кнігі” (г. Наваполацак, вул. Маладзёжная, 145).

І ў інтэрнэт-крамах knihi.byprastora.by і imbryk.by.

Хай жа “торкне і павалачэ”!

29 верасня 2014 г., 19.00.

Крэатыўная прастора ЦЭХ (Мінск, пр. Незалежнасці, 58/6, з боку вул. П. Броўкі).

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ