Прэзентацыя зборніка перакладаў на беларускую мову “Уладзімір Высоцкі. Пра жыццё, пра волю, пра сябе…”

25.01.2017 19:00 - 19:00 Арт-паб “Торвальд” (вул. Талстога,1) Уваход вольны

25 студзеня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць” адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Міхасём Булавацкім і бардам Змітром Бартосікам у Віцебску.

Падчас сустрэч Міхась Булавацкі прэзентуе свой зборнік перакладаў на беларускую мову твораў Уладзіміра Высоцкага “Уладзімір Высоцкі. Пра жыццё, пра волю, пра сябе…”, Зміцер Бартосік пазнаёміць слухачоў з аўтарскім выкананнем песень Уладзіміра Высоцкага, а таксама песень на вершы Булата Акуджавы.

Чакаем вас!

Адрас: г. Віцебск, Арт-паб Торвальд, вул. Талстога,1.

Пачатак у 19:00.

Уваход вольны.

Уладзімір Высоцкі. Пра жыццё, пра волю, пра сябе…

Зборнік утрымлівае арыгіналы і пераклады на беларускую мову 45 твораў Уладзіміра Высоцкага, найярчэйшага савецкага (ці, лепш бы сказаць, антысавецкага) паэта, спевака, акцёра, у драматычным і трагічным лёсе (і адпаведна ў творчасці) якога яскрава і выразна адлюстравана адна з найбольш складаных эпох гісторыі Расійскай імперыі, а таксама роздум перакладчыка аб жыцці і творчасці Высоцкага. Пераклады твораў Высоцкага і прысвечаных яму вершаў Б.Акуджавы і А.Гарадніцкага зрабіў Міхась Булавацкі.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ