“Прывітанне, Мама Му!”: выступ «Лямцавай батлейкі»

28.10.2015 11:30 - 13:00 Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4) Бясплатнае

28 кастрычніка ў 11.30 – Сустрэча Юі Вісландэр з чытачамі, выступ «Лямцавай батлейкі»  ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4).

Уваход вольны

 

28-30 кастрычніка 2015 года Пасольства Швецыі пры падтрымцы Савета па культуры Швецыі ладзіць у Мінску і Віцебску цыкл сустрэч  з выбітнай дзіцячай пісьменніцай Юяй Вісландэр, аўтаркай сусветна вядомай серыі казак пра Маму Му і Крумкача.

Падчас сустрэчаў шведская пісьменніца пазнаёміць маленькіх чытачоў з  новай кніжкай «Мама Му ў басейне», якая пабачыла свет па-беларуску дзякуючы супольным намаганням перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч і выдавецтва «Логвінаў».  Падарункам для дзетак стане таксама выступ лялечнага тэатрыка  «Лямцавая батлейка», які прапануе сваю версію новай кніжкі пра прыгоды незвычайнай кароўкі і яе вясёлага сябра крумкача. Завершыць мерапрыемства невялічкі майстар-клас, на якім дзеткі самі зробяць сувенірчык на памяць пра цікавае знаёмства. Сустрэчы адкрые Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг, а напрыканцы кожны, хто пажадае, зможа ўзяць аўтограф у Юі Вісландэр і сфатаграфавацца з яе цудоўнымі персанажамі.

У рамках візіту шведскай пісьменніцы адбудзецца таксама круглы стол, прысвечаны перспектывам развіцця дзіцячай літаратуры ў Беларусі, у якім возьмуць удзел беларускія дзіцячыя пісьменнікі, перакладчыкі і выдаўцы.

Расклад мерапрыемстваў


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

09.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Свята традыцыйнага беларускага адзення ў Суле

11.07.2026 13:00 - 12.07.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Уладзімір Някляеў ва Уроцлаве

11.07.2026 (18:00 - 20:00) Dziedziniec Ossolineum (Szewska 37)

Паказ фільма «Купала» ў Браціславе

15.07.2026 (19:30 - 21:30) Romerov dom (Zámočnícka 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ