«Przez tory» прэм’ера дакументальнага фільма ў Лодзі

18.12.2021 16:40 - 16:40 Wytwórnia kina (Łąkowa 29) Бясплатнае

Польская прэм’ера дакументальнага фільма «Праз рэйкі», адразу на наступны дзень пасля закрытай прэм’еры ў Мінску.


Дата: 18-га снежня.

Час: 16.40 (час мясцовы).

Месца: Wytwórnia kina, Łąkowa 29, Łódź, Польшча.

Узгадайце апошнія паўтары гады, пра што яны для вас? Падаецца, за гэты час свет перакульваўся і спрабаваў стаць на месца бясконцую колькасць разоў.

Чытаць па тэме: «Праз рэйкі»: фільм пра беларусаў Лодзі. Калейдаскоп, які дынамічна дакументуе важны перыяд для Беларусі

«Праз рэйкі» — дакументалка кантрастаў і настрою. Калейдаскоп, які дынамічна дакументуе важны перыяд для Беларусі, Лодзі і для шасці асобаў, якія распавядаюць свае гісторыі.

Студэнцтва — у любы час рухавік, а постіндустрыяльная і крыху постапакаліптычная Лодзь — ідэальная для стварэння новага. Ці не гэта прыцягвае замежных студэнтаў? А калі не гэта, то што? Запрашаем пазнаёміцца з досведамі беларускіх студэнтаў, іх шляхамі ў Лодзь і бачаннямі горада.

Рэйкі — адначасова супрацьлегласці, і паралелі, яны ўбягаюць у новае, не заўжды простае і не заўжды вядомае. Колькі ў Лодзі беларускага? А ў Беларусі лодзкага? Гэтыя рэйкі часам палохаюць, часам выклікаюць захапленне, часам перашкаджаюць, а часам робяцца нябачнай апорай.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ