Публічная лекцыя на тэму “Партызанінг: тактыкі стрыт-арта для паляпшэнняў горада” (у Гомелі)

17.01.2013 18:00 - 20:00 Unnamed Venue Бясплатнае

Стрыт-арт часопіс “SIGNAL” арганізуе 17 студзеня ў Гомелі публічную лекцыю і абмеркаванне тактыкаў вулічнага мастацтва для партызанскіх паляпшэнняў у горадзе.

Мерапрыемства ладзіць беларуская супольнасць SIGNAL пры падтрымцы “Гомельскага Дэмакратычнага Форума”, а ў якасці лектара запрошаны Ігар Паносаў – вядомы расійскі вулічны мастак і ідэалагічны лідэр руха гарадскіх партызанаў.

Дадзенае мерапрыемства адкрывае новы сезон адукацыйных акцый SIGNAL з мэтай папулярызацыі тэхнік вулічнага мастацтва як сродка ўплыву на свядомасць грамадзян і акцэнтавання праблем грамадства. У межах сустрэчы чакаецца абмеркаванне магчымых практык вулічнага актывізма і актуальнага стрыт-арта ва ўмовах Гомеля.

Партызанінг – новая з’ява ў культуры на сумежжы вулічнага мастацтва і сацыяльнай актыўнасці. Гарадскія партызаны заклікаюць ставіцца да горада як да свайго дома, самавольна рамантаваць і прыручаць гарадскія аб’екты. Мэтай партызанінга не з’яўляецца вырашэнне ўсіх праблем горада, а іх выяўленне і прапанова шляхоў выпраўлення.

Аб месцы сустрэчы можна даведацца, патэлефанаваўшы па кантактных тэлефонах.
Пачатак а 18 00, уваход вольны.

Кантактныя тэлефоны:

+375293335470 (Дар’я)

+375256597776 (Галіна)

Мерапрыемства Вконтакте: vk.com/event48008381

Супольнасць SIGNAL узнікла летам 2011 года ў выніку падрыхтоўкі першага стрыт-арт альманаха Беларусі. На працягу года яны зладзілі лекцыі зорак стрыт-арта, некалькі тэматычных акцый і прэзентацый. У 2013 годзе SIGNAL засяродзіўся на прасоўванні і падтрымцы сацыяльнага стрыт-арта і выхаду ў свет другога нумара друкаванага альманаха.

Акаўнты SIGNAL у сацыяльных сетках:

vk.com/signal_project

facebook.com/signalmag


Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Вечар калядных песень у Вільні

22.12.2025 (19:00 - 21:00) Карчма 1863 (Bokšto g. 2)

Літаратурнае чаяванне ў Мінску

23.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ