Публічная лекцыя Аляксея Лунёва

15.07.2016 19:00 - 21:00 Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Публічная лекцыя Аляксея Лунёва, прысвечаная аўтараскаму погляду на гісторыю сучаснага мастацтва, у рамках адукацыйнага праекта “10 майстэрняў”.

Аляксей Лунёў – мастак, куратар, калекцыянер. Жыве і працуе ў Мінску, Беларусь. Навучаўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. Стыпендыят Kunstler Haus Scholarship, (Босвіль, Швейцарыя) і Scholarship of the canton of Aargau (Швейцарыя). Пераможца, як удзельнік і са-куратар праекта She Сan Not Say HEAVEN міжнароднай ярмаркі ARTVILNIUS-2011. Удзельнік шматлікіх міжнародных праектаў і выставаў у Беларусі і за мяжой.

Нагадваем, што да 1 жніўня працягваецца прыём заявак на ўдзел у майстэрні Аляксея Лунёва “Штодзённасць як фармальная нагода для фармавання праекта. Практыка вядзення дзённіка”. З 2 жніўня, на працягу 6 дзён 4 удзельнікі атрымаюць практычную магчымасць падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкі праект, сыходзячы з персанальнай штодзённай працы з мастаком.

Больш пра ўдзел у майстэрні Аляксея Лунёва тут

15 ліпеня а 19-ай гадзіне

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава фатаграфій Уладзіміра Кавальчука з Мінску

04.03.2026 18:00 - 22.03.2026 19:00 галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ