Публічная лекцыя Валянціна Акудовіча ў Віцебску

25.01.2014 15:00 - 17:00 вялікая зала Музею “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” (вул. Белабародава, 5,) Бясплатнае

Публічная лекцыя Валянціна Акудовіча “Лёс нацыянальных праектаў перспектыве глабалізацыі свету”. Уваход вольны!

Глабалізацыя як сучасная рэальнасць і не/перспектыўная будучыня актыўна існуе ў сацыяльнай свядомасці з другой паловы XX стагоддзя. Гэта выдатная пляцоўка для міжнародных праектаў. Але ж як глабалізацыя стасуецца з праектамі нацыянальнымі?..
Які ён – беларускі нацыянальны праект, рэалізаваны ў глабальным свеце? Ці мае ён месца быць? На чым грунтуецца? На што арыентаваны?
Пра гэта і не толькі пачуем падчас чарговай публічнай лекцыі Лятучага Універсітэта ў Віцебску. Тэма – “Лёс нацыянальных праектаў у
перспектыве глабалізацыі свету”. Аўтар і выступоўца – вядомы беларускі філосаф Валянцін Акудовіч.
Сваім надзвычай прывабным стылем мыслення і расповяду Валянцін Акудовіч захапляе аўдыторыю. Варта спадзявацца, тое ж чакае і Віцебск.
Запрашаем усіх, каго цікавіць нацыянальная праблематыка, актуальная ў будучыні Беларусь і сучасная айчынная філасофская думка ў асобе спадара Акудовіча.

Суполка VK


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ