Публічнfя лекцыя “Чаму ў літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай джяржавай?”

02.05.2013 18:30 - 20:00 заля Princess II, гатэль Crowne Plaza Minsk (Кірава, 13) Бясплатнае

Кожная нацыя павінна месць свой расказ пра мінулае, свой нацыянальны наратыў. Але як быць з такім мінулым, якое належыць не адной нацыі, геаграфія якога ў сучаснай сітуацыі не супадае з межамі адной дзяржавы? Як паразумецца суседзям, якія ў рознай палітычнай, ідэалагічнай, культурнай стылістыцы ствараюць свае міты, песні, свае літаратурныя творы і нават навуковыя даследванні пра адно і тое ж агульнае мінулае? Гэтыя пытанні набіраюць сваёй моцы і актуальнасці, калі гаворка ідзе пра агульную для Беларусі і Літвы спадчыну Вялікага Княства Літоўскага.

Дзеля таго, каб пачаць шукаць шляхі паразумення, каб імкнуцца не да пераканання адзін аднаго ў правільнасці сваіх версій, а да таго, каб гістарычны наратыў пра ВКЛ стаў больш поўнасным, цікавым, беларусы і літоўцы павінны прызнаць гэтую рознасць падыходаў не як тое, што супярэчыць адно аднаму, а як тое, што дапаўняе, дазваляе нам быць больш адэкватнымі ў сваіх версіях мінулага.

“І палякі, і літоўцы, і беларусы ўсё адно будуць мець свой нацыянальны наратыў і пра ВКЛ, і пра Вільню. Але сэнс у тым, каб зразумець крытычна адно аднаго, не стараючыся знішчыць версію апанентаў. Чытаючы ўсё і думаючы над гэтым – будзеш набліжацца да аб’ектыўнага бачання”, -кажа ў інтэрв’ю дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага ( Коўна, Літва) Русціц Камунтавічус. Па словах спадара Камунтавічуса, у такой сітуацыі літоўскія гісторыкі, галоўным чынам, павінны быць зацікаўленыя не ў тым, каб беларускую інтэрпрэтацыю гісторыі ВКЛ больш наблізіць да літоўскай версіі, а наадварот – каб беларуская гісторыяграфія ВКЛ развівалася як мага больш незалежна і прафесійна.

2 траўня ў межах цыкла публічных лекцый Лятучага ўніверсітэта “Urbi et Orbi” доктар гісторыі Русціс Камунтавічус разважае на тэму: “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?” (Crowne Plaza, зала Princess II) пачатак а 18.30. Гэтая лекцыя – спроба ўсведамлення іншага пункту гледжання, праз які можна адкрыць для сябе новыя старонкі сваёй гісторыі.

Online-трансляцыя лекцыі

Інтэрв’ю Русціса Камунтавічуса


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ