25 сакавіка ў 17-00 у Галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы польскага мастака Міраслава Паўлоўскага (Познань).
На выставе будуць прадстаўлены найноўшыя працы польскага мастака Міраслава Паўлоўскага (Познань), якія надрукаваны унікальнай тэхнікай УФ-друку на алюміневых пласцінах. Мастак пакажа графікі з цыклу “Камуфляж”, над якімі працуе многа гадоў і яны з’яюляюцца найбольш характэрыстычнымі для яго творчасці.
Міраслаў Паўлоўскі з’яўляецца прафесарам Мастацкага ўніверсітэта ў Познані і Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуню, дзе кіруе майстэрняй шоўкаграфіі. Таксама, ужо многа гадоў з’яўляецца куратарам Международнага трыенале графікі “Колер у графіцы”, Біенале графікі студэнцкей у Познані, з’яўляецца членам журы многіх графічных конкурсаў у Польшчы, у тым ліку Міжнароднага трыенале графікі ў Кракаве. За сваю творчасць быў многа разоў награджаны ў Польшчы і за мяжой. Займаецца станкавай (серыяграфія) і кніжнай графікай. Адбылася 61 персанальная выстава, а таксама прымаў удзел у 293 калектыўных выставах.
“Чалавек упісаны ў два светы – суб’ектыўны і аб’ектыўны – праз усё жыццё ён удасканальвае ўменне перакрочваць іх граніцы. Апранае розныя маскі, акружае сябе своеасаблівымі панцырамі, успрымаецца як фігура цьмяная, закрытая, недаступная і павярхоўная. Паняцце маскі, якое я тут ужываю, заснавана на супрацьпастаўленні аб’ектыўнай і суб’ектыўнай рэчаіснасці, чалавека ўнутранага і чалавека знешняга. Стэфан Хвін у адным з эсэ напісаў: “Твар з’яўляецца маскай “унутранага чалавека”. Засланяючы твар ці вочы, я раблю “героем” маіх графік спецыфічны від маскі. “Твар гаворыць. Гаворыць у тым сэнсе, што менавіта ён робіць магчымым і распачынае ўсялякі дыскурс”, – напісаў Левінас. Паміж фатаграфічным пачаткам і яго графічным эфектам пашырае магчымы дыскурс на тэму патэнцыйнасці значэнняў, патэнцыйнасці самога малюнка.
Праграмнае заціранне выразнасці малюнка, давядзенне твару постаці да ролі маскі ці пэўнага зрэдукаванага знаку, якое з’яўляецца лейтматывам усяго цыклу “Камуфляж”, – гэта мой асабісты каментар сучаснасці. Але гэтае заціранне выразнасці рэчаіснага малюнка непазбежна вядзе да спецыфічнай гульні паміж тым, што патэнцыйна існуе ў сферы ідэі, “памяці” малюнка пра тое, што сканкрэтызавана ў канчатковым графічным адбітку. Для мяне гэта працэс рэдукавання мастацкіх знакаў, але не значэнняў. Адсюль усялякае маніпуляванне зафіксаванай папярэдне рэчаіснасцю, сэнсавым напаўненнем зыходнага клішэ вядзе часцей за ўсё да такога яе пераўтварэння, што малюнкавы эфект становіцца пэўнай сумай, абагульненнем многіх канкрэтных малюнкаў, або вядзе да амаль поўнага аслаблення сэнсавых сувязяў паміж тым, што было для мяне зыходным пунктам, і тым, што аказалася фінальным эфектам. Такім чынам зыходны малюнак пазбаўлены прастаты і банальнасці, а праблема фальшу і праўды матрыцы да рэальнасці знятая.
Дзякуючы адпаведным камп’ютарным праграмам, я лічбава згенерыраваў постаць, хацелася б сказаць, чалавека ўніверсальнага, які выглядае як сапраўдны: мае рукі, ногі, цела, але праўдзівым не з’яўляецца. Ён з’яўляецца ілюзіяй сапраўднага. Далей, робячы мультыплексаванне твараў “мадэлі”, я давёў да сітуацыі, у якой наступала неразрыўная сувязь намераў з рэальнасцю. Штучныя кібермаскі пачалі жыць уласным жыццём, удаючы нашы твары. Яны сталі патэнцыйным вобразам кожнага з нас.
Часам мне здаецца, што гэтыя дзеянні вядуць мяне да апалогіі малюнка як такога; мы не памятаем ні месцаў ні людзей, але памятаем малюнак, які заўсёды раней ці пазней уцякае, радзее, размываецца. Ён існуе ў неакрэленым вымярэнні: неяскравы і таямнічы, існуе больш інтэнсіўна і пастаянна”.
Міраслаў Паўлоўскі, 2012