Першая сустрэча Future Sounds Of Minsk

08.12.2017 17:00 - 21:00 Корпус (праспект Машэрава, 9/8) Уваход вольны

8 снежня ў Мінску адбудзецца першая сустрэча Future Sounds Of Minsk – адукацыйнага праекта для беларускіх музыкаў, мэнэджэраў і іншых удзельнікаў музычнага рынка. Арганізатарамі з’яўляюцца праект Experty.by і культурны цэнтр «Корпус» пры падтрымцы Інстытута імя Гёте ў Мінску.

Праект мае мэтай падвышэнне статуса беларускай музыкі ў Беларусі і за яе межамі праз падвышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі мэнэджмэнту артыстаў, а таксама стымуляванне абмену найлепшымі практыкамі і кантактамі.

«Час і грашовыя рэсурсы беларускіх музыкаў абмежаваныя, таму для іх важна дабівацца выніку як можна хутчэй. Веды і кантакты, атрыманыя на такіх мерапрыемствах, дапамогуць не паўтараць чужыя памылкі, не хадзіць коламі, а наўпрост ісці да мэты і актыўней рэалізоўваць свой праект», – адзначае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by.

Тэма першай сустрэчы – «Арганізацыя канцэртаў у Беларусі». Пра  розныя аспекты працы ў Мінску і рэгіёнах распавядуць прадстаўнікі канцэртнай агенцыі Wake Up, мэнэджэры гуртоў «Дай дарогу», Nizkiz, Akute, «Петля пристрастия». Пра ўмовы супрацоўніцтва з беларускімі артыстамі распавядуць мэнэджэры найбольш актыўных канцэртных клубаў Мінску: Graffiti, «Хулиган», TNT Rock Club, ili, «Брюгге», Re:Public.

Акрамя гэтага актуальную для ўсіх прамоўтэраў і артыстаў тэму збору і выплаты адличэнняў за аўтарскія правы з канцэртаў патлумачыць начальнік Цэнтру па калектаўным кіраванні Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Андрэй Бічурын. А завершыць вечар жывая міні-прэзентацыя альбома Ані Жданавай «Appetiizer».

Першае мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу 8 снежня ў культурным цэнтры «Корпус» з 17:00 да 21:00. Уваход на мерапрыемства бясплатны пры ўмове абявязковай папярэдняй рэгістрацыі не паздней за 18:00 серады 6 снежня праз старонку – https://goo.gl/4LLjUJ


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Імпрэза «SKARБ» у Лондане

24.09.2025 (19:30 - 21:00) The Cockpit (Gateforth Street)

«Naka» ў Варшаве

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Grochowska 324 paw. 18

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ