«Петля Пристрастия» адзначыць «Альбом года» на канцэрце

07.04.2017 19:00 - 19:00 клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) ад 20 руб.

7 красавіка гурт «Петля Пристрастия» дасць вялікі сольны канцэрт у клубе Re:Public. На ім прагучаць лепшыя песні з усіх дыскаў гурта, у тым ліку «Мода и облака» (2016), які на мінулым тыдні быў прызнаны «Альбомам года» на ўзнагародах Experty.by.

Гурт быў створаны ў 2004 годзе ў Мінску вакол Іллі Чарапко-Самахвалава – вакаліста і аўтара песень, таксама вядомага па гурце «Кассиопея». Дэбютны альбом «Всем доволен» выйшаў у 2009 годзе на расійскім лэйбле «Снегири» і даў калектыву першую сур’ёзную хвалю вядомасці ў Беларусі і Расіі.

З таго часу альбомы «Пятлі» не раз вызначаліся лепшымі ў годзе часопісам «Афіша» (Расія), Ілля Чарапко-Самахвалаў намініраваўся на тытул  найлепшага тэкставіка па версіі прэміі Арцемія Троіцкага «Степной волк». У Беларусі альбом «Фобос» (2013) атрымаў узнагароду «Лепшы альбом» на прэміі Rock Profi паводле галасоў беларускіх рокавых і альтэрнатыўных музыкаў.

Чацвёртая плытка «Мода и облака», якую ўдзельнікі гурта «Петля пристрастия» назвалі больш танцавальнай і поп-арыентаванай, выйшла ўвясну 2016 і днямі прынесла калектыву адразу чатыры ўзнагароды Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных крытыкаў. Сярод іх галоўная – «Альбом года» і звязаная з ёй рэкламная падтрымка канцэрта ад праекта Maksivision.

– Мы абвесцілі гэты канцэрт яшчэ да ўзнагарод Experty.by – мы маем традыцыю выступаў у красавіку. Але ўзнагароды і падтрымка сталі прыемным боусам. Як звычайна, будзем граць каля дзвюх гадзін – да апошняй кроплі поту кожнага гледача, – кажа гітарыст і мэнэджэр гурта Іван Селішчаў.

7 красавіка ў клубе Re:Public вялікі сольны канцэрт гурта «Петля Пристрастия». Пачатак у 19.00. Квіткі ад 20 руб. Продаж без камісіі: на сайце www.wakeupagency.by і магазіне Stuff (ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 363). З камісіяй: касы Kvitki.by, Bezkassira.by. Інфалінія: (029) 570 38 59.


Вам можа быць цікава

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

05.07.2025 14:00 - 26.07.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Сустрэча з Лесяй Пчолкай у Беластоку

10.07.2025 (17:00 - 19:00) галерэя «Арсенал» (вул. Міцкевіча 2)

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ