Прэзентацыя кнігі "Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю" ў Беластоку

23.10.2025 19:00 - 21:00 Beer4U (малая зала) (ul. Legionowa 14/16) Бясплатна

У чацвер, 23 кастрычніка, у Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі "Раман Скірмунт. Жыццяпіс грамадзяніна Краю" і сустрэча з яе аўтарам, прафесарам Алесем Смаленчуком.



Новае палепшанае 700-старонкавае выданне змяшчае новыя факты з біяграфіі прэм'ер-міністра БНР.

З прадмовы да кнігі: 

"Раман Скірмунт - гэта заўсёдны напамін пра важнасць адзінства беларускіх палітычных сіл. Летам 1918 г. ён як кіраўнік ураду БНР у інтэрв'ю журналістам «Минского еженедельника» заявіў: «Цяпер момэнт, калі патрэбуецца зьбіранне ўсіх інтэлігентных сілаў краю для творчай працы ў дзеле аснавання Беларускай дзяржаўнасьці. […] Трэба сабраць усе сілы, якія могуць быць карыснымі, як у дзержаўна-творчай працы, так і для культурна-эканамічнаго адраджэння краю".



Уваход вольны. На сустрэчы можна будзе набыць кнігу з подпісам аўтара.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Бартарны speed friending у Кракаве

04.06.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ