Re1ikt прэзентуе на біс новы альбом “Kufar”

28.05.2017 19:00 - 19:00 TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9) ад 8 рублёў

Беларускі фолк-рок гурт Re1ikt зноўку выканае кампазіцыі з дыска “Kufar” ў мінскім ТNT Rock Club 28 мая.

«Перад тым як грунтоўна засесці за новы матэрыял, працягваем традыцію граць праграму на біс – не так шмат нагод існуе каб выканаць цалкам альбом. Многія з трэкаў даволі складана выканаць жыўцом, таму для нас гэта добры выклік. А для нашых слухачоў добрая магчымасць паслухаць песні, якія мы вельмі рэдка граем на канцэртах», – кажа лідар гурта Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Прэзентацыя дыска з аншлагам прайшла ў сталічным клубе “Бруге” ўзімку. Па выніках мінулага года “Kufar” трапіў у топ-10 сябраў вялікага журы парталу Experty.by – Сяргея Філімонава, Максіма Жбанкова, Дзіны Кудрэйкі, Сяргея Будкіна, Змітра Падбярэзскага. Таксама адным з сваіх улюбёных альбомаў яго назваў амерыканскі тэлевядучы Мэт О’Донэл.

Альбом “Kufar” запісваўся ў Польшчы паралельна з лепшым беларускім рок-альбомам 2015 года “Лекавыя травы” (Experty.by і Rock Profi) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасферным. У яго ўвайшлi і шматлікія бонус-трэкі “незвычайнага” Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы хіт “Razam” – гімн футбольнага клуба “Крумкачы”, а таксама джаз-рокавы дуэт “Tolki shieh” з саксафаністам Krabmabambula Паўлам Аракелянам на словы Янкі Купалы).

Сродкі на выданне альбому, а таксама на здымкі кліпа на песню “Drobnieńki doždžyk” гурт сабраў па выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі на платформе “Талака”.

Апроч Мінску Re1ikt прэзентаваў альбом “Kufar” і ў шэрагу беларускіх гарадоў. Цяпер музыкі “на біс” зноў прадэманструюць размаістую кружэлку ў сталіцы, а таксама парадуюць слухачоў сваімі лепшымі кампазіцыямі і сюрпрызамі, якія пакуль трымаюць у таямніцы.

Re1ikt – беларускі гурт, які працуе ў напрамках progressive rock, post-rock і alternative rock. Каманда спалучае іх з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, які творча пераасэнсоўвае і робіць актуальным для сучаснага слухача. Калектыў з’яўляецца уладальнікам музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве, Расіі.

Re1ikt – “Kufar” на біс
28 мая, TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9)

Пачатак: 19:00
Квіткі:

8р – першыя 50

10р – наступныя 50

12р – астатнія 50+

Інфалінія: +375 29 655 55 55

Сустрэча ў ВК


Вам можа быць цікава

Выстава «Зорная восень» у Магілёве

05.09.2025 17:00 - 21.09.2025 19:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ