“Рэальны Свет”. Адкрыццё выставы

24.09.2015 17:30 - 22:00 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Каўнасская Фотагалерэя, галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадстаўляюць праект брытанскага фатографа Марціна Пара і літоўскага фатографа Рымалдаса Вікшрайціса “Рэальны Свет”

Першая сустрэча гэтых двух фатографаў адбылася ў 2009 годзе ў рамках Еўрапейскага фестывалю фатаграфіі “Сустрэчы ў Арлі”. Там Р. Вікшрайціс, вылучаны вядомым брытанскім фатографам Марцінам Парам, атрымаў узнагароду “Адкрыццё года”. М. Пар пачаў сваю міжнародную кар’еру ў якасці фатографа ў горадзе Арль у 1986 г. аднак паміж фатографамі можна прасачыць больш канкрэтныя сувязі. Абодва аўтары адкрытыя да навакольнага свету і гатовыя паказаць трагікамічныя бакі нашага жыцця. Толькі адзін знаходзіць іх у глабалізаваным свеце, а другі – у маленькім правінцыйным мястэчку.

Як у фатаграфіі М. Пара, так і ў фотагісторыях Р. Вікшрайціса можна ўбачыць шокавыя скрайнасці гратэску, праявы дзіўных формаў, якія яны выбіраюць, сімвалы і незвычайныя ракурсы. Усе гэтыя элементы адпавядаюць асноўнай сіле мастакоў і пасланню, якое яны шлюць гледачам – адлюстраванне рэальнага жыцця.

Для гэтага фатограф М. Пар выкарыстоўвае свае сродкі: крытыку, гумар і спакусы. Такім чынам, здымкі брытанскага мастака арыгінальныя, гуллівыя і лёгка чытаюцца. Аднак, нягледзячы на пэўную прастэчу, аўтар пранікае ў глыбокія пласты быцця, паказваючы, як на самой справе мы жывем, як мы прадстаўляем сябе грамадству, і што мы цэнім больш за ўсё. Вольны час, спажыванне і камунікацыя – вось што даследуе гэты брытанскі фатограф на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў падчас сваіх падарожжаў па ўсім свеце. Ён вывучае нацыянальныя асаблівасці і міжнародныя з’явы, каб высветліць, наколькі яны важкія як сімвалы, што дапамогуць будучым пакаленням зразумець нашыя культурныя асаблівасці.

Між тым, Р. Вікшрайціс у сваіх здымках дакументуе цесныя адносіны з рэальнасцю, быццам фіксуючы аб’ектыўны погляд на людзей без асаблівых прыхарошанняў, таму ягоныя творы нельга атаясамліваць ні з традыцыямі літоўскай фатаграфіі, ні з пераважнымі тэндэнцыямі сучаснай фатаграфіі.

Падчас выстаўнага праекта адбудзецца прэзентацыя праектаў Каўнаскай фотагалерэі і асобных творчых праектаў фотамастакоў, з якімі працуе галерэя.

24 верасня ў 17.30 запрашаем на адкрытую сустрэчу з удзельнікам праекта Рымалдасам Вікшрайцісам.

Адкрыццё выставы адбудзецца 24 верасня ў 19.00.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ