Рэканструкцыя абраду «Жаніцьба коміна»

26.09.2021 16:00 - 16:00 Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (Плошча Леніна, 4) 3

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі 26 верасня ладзіць рэканструкцыю абраду «Жаніцьба коміна».


Дата правядзення: 26 верасня

Час: 16.00

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі, г. Гомель, Плошча Леніна, 4

Гэты цікавы і архаічны абрад быў зафіксаваны ў некаторых вёсках Гомельшчыны, акрамя гэтага сустракаўся ў Пінскім, Столінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах. Ён азначаў заканчэнне работ на полі і распачынанне часу вячорак. Ушанаванне «коміна» таксама азначала першае запальванне лучыны пасля летняга перапынку і пераход ад палявых работ, да хатніх спраў.

«Коміна», часцей за ўсё, «жанілі» ў пачатку восені (верасень). Звычайна, у хаце заможнага селяніна (каб добра пачаставаць гасцей) збіраўся ўвесь вясковы народ. Старажытны «свяцільнік» упрыгожвалі вянком, вадзілі вакол карагоды і спявалі, далей жа абрад ператвараўся ў звычайныя вячоркі.

Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы гомельскай «Школкі бытавога танца» і «Школкі традыцыйных спеваў» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

Наведвальнікаў чакаюць абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, абрадавыя песні, традыцыйныя стравы (гатуем агульны стол РАЗАМ), гульні, жарты, забавы і, канешне, танцы.


Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Дзень паэзіі з Мацеем Бурачком у Мінску

21.03.2026 (14:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ