Русціс камунтавічус “In memoriam L. donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка”

29.10.2016 17:00 - 17:00 Галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а) Уваход вольны

Лятучы ўніверсітэт

Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”

прадстаўляюць цыкл лекцый

“Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

РУСЦІС КАМУНТАВІЧУС

IN MEMORIAM L. DONSKIS: ФІЛАСОФСКІЯ ІДЭІ І ПУБЛІЧНАЯ ПАЛІТЫКА”

29 кастрычніка, 17.00, галерэя Ў (пр-т Незалежнасці, 37а)

“Мы добрыя ў гэтым свеце настолькі, наколькі свет знаходзіцца ў нас, – як спроба яго самавыяўлення і разам з тым поле нашых маральных выпрабаванняў”.

З кнігі Л. Донскіса “Малая мапа досведу: прадчуванні, максімы, афарызмы”

Яго можна было б назваць “камертонам сучаснасці”, бо ў сваіх кнігах і інтэрв’ю ён ставіў чытача перад неабходнасцю задумацца пра крытэры адрознення сапраўднага зла ад банальных сварак, трагедыі ад другасных эпізодаў сацыяльнага жыцця. Аналізуючы зменлівую і трывожную сучаснасць, ён стараўся акцэнтаваць увагу на сутнасных рэчах, якія вельмі часта заставаліся па-за ўвагай палітыкаў, палітолагаў, журналістаў. Атамізацыя, фрагментацыя, адзінота, ізаляцыя і як вынік гэтага – маральная слепата, страта маральнай і этычнай адчувальнасці… Вось тыя небяспекі, якія пагражаюць чалавеку ў свеце лакальных канфліктаў, інфармацыйнага шуму, што ствараюць медыя і сацыяльныя сеткі. Падмацаваныя практыкай і дзейнасцю ў межах Еўрапейскага Парламенту, ягоныя ідэі і разважанні прадстаўляюць “малую мапу ўласнага досведу” і становяцца для нас філасофскай прапановай разумення гэтага свету і месца чалавека ў ім.

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” у межах цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні” запрашаюць на публічную лекцыю памяці выбітнага літоўскага філосафа, інтэлектуала, палітычнага і грамадскага дзеяча Леанідаса Донскіса. Пра яго ідэі і дзейнасць мы разважаем разам з прафесарам Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русцісам Камунтавічусам. Лекцыя In memoriam L. Donskis: філасофскія ідэі і публічная палітыка” адбудзецца 29 кастрычніка а 17.00 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра гэтую і іншыя публічныя лекцыі Лятучага ўніверсітэта можна знайсці на сайце: www.fly-uni.org


Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ