Майстар-класы па вырабе саламяных павукоў (анлайн)

13.01.2024 - 14.01.2024 19:00 - 12:00 (анлайн) Бясплатнае

13 і 14 студзеня майстрыхі Ірына Новік і Валерыя Шкода запрашаюць усіх ахвотных на анлайн мінімарафон па вырабе саламяных павукоў. Падчас заняткаў яны падзеляцца сваімі ведамі, дапамогуць разабрацца з тэхнікай пляцення павукоў, а таксама пазнаёмяць з відамі павукоў, якія бываюць рамбічныя і пірамідальныя.


Дата: 13-14 студзеня

Месца: анлайн

Саламяны павук — гэта традыцыйны абярэг кожнага дома, які забірае ўсе кепскае і заблытвае ў сваім саламяным павуцінні. А выраб саламянага павука — гэта і цікавы занятак, і сапраўдная медытацыя, якая дапамагае супакоіцца і знітавацца з традыцыямі продкаў.

Кожны занятак зойме больш за гадзіну часу, што дазволіць зрабіць невялікага павучка, а пазней можна самастойна яго дарабіць і ўпрыгожыць на свой густ. Галоўнае — зразумець тэхніку. Для ўдзелу трэба падрыхтаваць салому, ніткі і добры настрой. Але, калі саламяных трубачак у вас пакуль няма, то можна для практыкавання скарыстацца і папяровымі.

Майстар-класы пачнуцца па наступнай спасылцы.

13 студзеня ў 19 гадзін па Беларусі занятак правядзе Ірына Новык, якая з дзяцінства захапляецца традыцыйнымі рамёствамі: шые, вяжа, вышывае, лямцуе, робіць лялек, асвойвае кераміку і ткацтва, а летась пачала працаваць з саломкай. Ірына вядзе свой аўтарскі ютуб канал «Цёця Іра».

14 студзеня ў 9 гадзін па Беларусі на занятак запрашае Валерыя Шкода, якая робіць і традыцыйных саламяных павукоў, і павукоў у выглядзе завушніц і цацак на ялінку.

Заняткі — бясплатныя, але пры жаданні можаце падтрымаць майстрых. Уся карысная інфармацыя ёсць на старонцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ