«Шпакоўнік» у Вільні

09.03.2024 19:00 - 22:00 (Kovo 9 d.) Бясплатнае

У суботу, 9 сакавіка, усе жадаючыя запрашаюцца на «Шпакоўнік». Анастасія Шпакоўская: «Гэта жывы дыялог і жывая творчасць у хатняй абстаноўцы з утульнай атмасферай. Маленькае жыццё, пражытае разам. На адным дыханні».


Дата: 9 сакавіка

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Kovo 9 d., Вільня

Уваход вольны.

Удзел прымуць:

Раман Арлоў. Беларускі рок-музыка, аўтар і выканаўца ўласных песень, стваральнік тэатральных праектаў.
Пасля поўнай забароны на прафесію ў Беларусі Раман быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

Адзін з заснавальнікаў легендарнага беларускага гурта J:Морс, аўтар больш за 10 песень гурта, сярод якіх такія хіты як «Маё Сонца», «Так цiк так», «Адлегласць», «Яна», «Іншыя».

У 2010 годзе Раман запусціў уласны музычны праект «Ў нескладовае».

Кацярына Ваданосава. Музыка і спявачка; аўтар песень і вершаў; тэлевядучая, журналістка; арганізатар, кіраўніца і выкладчыца Школы традыцыйнага касцюма; рэканструктар і стваральніца гістарычных і беларускіх традыцыйных касцюмаў; майстрыха ручных тэхнік работы з тэкстылем, вышыўкі, ткацтва; анкахворая і актывістка ў барацьбе па дэстыгматызацыі анкалагічных хворых.


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ