Дабрачынны шпацыр па гістарычным цэнтры Мінска

21.04.2022 19:00 - 20:30 Ратуша (пл. Свабоды, 2А) Бясплатнае

21 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» запрашае на дабрачынны шпацыр па гістарычным цэнтры Мінска з экскурсаводам Кацярынай Фраловай.



Дата: 21 красавіка

Час: 19.00

Месца: Ратуша, пл. Свабоды, 2а, Мінск

Удзельнікі шпацыру даведаюцца:

— што ёсць што ў Верхнім горадзе (ці ўсё ж такі на плошчы Свабоды?);

— якія архітэктурныя стылі тут можна пабачыць;

— хто і калі ўсё гэта будаваў і хто ўратаваў ад зносу;

— гісторыі пра палітычных і ваенных дзеячоў, музыкантаў і мастакоў, гандляроў і масонаў.

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнаванне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам. Запіс на вандроўку не вядзецца — проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ