Што ж адбываецца сёння ў Астраўцы? Лекцыя ад фізіка-ядравіка Андрэя Ажароўскага (Вільня)

06.04.2023 19:00 - 21:00 Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus gatvė 20) Бясплатнае

6 красавіка ў 19:00 у Вільнюсе адбудзецца афлайн-лекцыя ад фізіка-ядравіка Андрэя Ажароўскага.


Дата: 6 красавіка (чацвер)
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Цэнтр беларускай супольнасці і культуры (Вільнюс, Vilniaus gatvė 20).

Падчас лекцыі Андрэй Ажароўскі адкажа на пытанні:

— Што ж адбываецца сёння ў Астраўцы?
— Ці выгадная атамная энергетыка?
— Куды падзець ядзерныя адходы?
— Ці можа АЭС у Беларусі стаць ваенным аб’ектам?
— І пры чым тут ядзерная зброя?

Пасля гутаркі Андрэй правядзе майстар-клас па замярэнні радыяцыі і прадэманструе прыборы, пры дапамозе якіх ён выявіў некалькі ўчасткаў радыеактыўнага забруджвання паблізу прадпрыемстваў Расатама.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава Аляксея Лацінніка «Па-за межамі калейдаскопа» ў Мінску

09.04.2026 10:00 - 10.05.2026 17:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава, д. 48)

Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

22.04.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Беластоку

23.04.2026 (18:00 - 20:00) хаб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ