Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў “Каляды над горадам”

24.12.2016 12:00 - 17:30 Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а) 5 руб.

Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета нам хочацца разам пашукаць гэтае свята сярод агнёў на яліне, водару мандарын, вільготных ад снегу рукавіцах ды салодкага імбірнага печыва. Гэтым разам мы пагрузімся ў калядныя дэкарацыі, якія створаны паводле шагалаўскіх матываў.

24 снежня ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца штогадовы калядны фестываль, тэмай якога на гэты раз стане «Каляды над горадам».

Разам з мастаком Bazinato арганізатары свята – «Дзіцячыя творчыя майстэрні» – для афармлення галерэйнай прасторы ўзялі за аснову работы сусветна вядомага беларускага мастака Марка Шагала.

 ПРАГРАМА фестывалю неверагодна насычаная і цікавая:

– Майстар-класы па вырабу калядных масак і паштовак;
– Актыўныя гульні;
– Знаемства з адукацыйным коміксам па фінансавай пісьменнасці Беларускага народнага банка, а таксама з яго галоўным героем – дапытлівым львом Лявонам;
– Сафія Садоўская пачытае казкі і вершы пра Марка Шагала, створаныя адмыслова для кнігі “Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа”;
– Тэатральнае выступленне і сапраўднае шоў светлавых карцін Сашы Грапо.
А таксама шмат музыкі, вяселля, ды святочнага настрою!

Увага! Праграма разбіта на два сеансы: 12:00 – 14:30, 15:00 – 17.30

Уваход: 5 руб. для дзяцей (для бацькоў бясплатна) па папярэдняй рэгістрацыі
альбо такстама ў facebook.com/majsterni ці па тэл. +37533 3035960


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Саша Філіпенка ў Вільні

25.05.2025 (17:00 - 19:00) Vilniaus mokytojų namai, Didžioji salę (Vilniaus g. 39)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ