«Снежны чалавек у Мінску» — 24 лістапада

24.11.2016 18:00 - 18:00 Мінская абласная бібліятэка імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4) Уваход вольны

24 лістапада (чацвер) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса «Снежны чалавек у Мінску» у перакладзе на беларускую мову Дзмітрыя Плакса і ў мастацкім афармленні Кацярыны Дубовік. З удзелам аўтаркі і мастака!

Кніга пра прыгоды Снежнага чалавека ў Мінску ўнікальная, бо найперш пабачыла свет менавіта ў беларускім перакладзе ў серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Снежны чалавек, створаны Эвай Суса, ужо знаёмы беларускаму чытачу —у 2013 годзе ў серыі “Каляровы ровар” выйшла аднайменная кніга ў перакладзе Алесі Башарымавай, аформленая французскім мастаком Бенжамэнам Шо.

На мастацкае аздабленне новай казкі быў абвешчаны конкурс, на які прыйшлі заяўкі ад маладых мастакоў як з Беларусі, так і з-за яе межаў. У выніку кампетэнтным журы была абраная Кацярына Дубовік — беларускі мастак, якая жыве ў Амстэрдаме і прыедзе ў Мінск адмыслова, каб разам з Эвай Суса узяць удзел у прэзентацыі кнігі. Выступіць таксама старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

На вечарыне будуць цікавосткі (праграма ўдакладняецца). Запрашаем дзетак і іх бацькоў!

Пачатак у 18.00. Уваход вольны

Арганізатары: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Амбасада Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, партнёр — грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Імпрэза «Вясна красна» ў Мінску (6+)

29.03.2026 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ