Спеўны сход у Вільні

12.12.2024 19:00 - 21:00 Karčma 1863 (Bokšto g. 2) Бясплатнае

12 снежня ў «Карчме 1863» (Bokšto g. 2, Vilnius) пройдзе першы Спеўны сход. Тэма вечара — Карчомныя песні. Спецыяльным госцем стане музычная капэля «Ойра», а вядоўцам будзе Сяржук Доўгушаў — заснавальнік і натхняльнік праекта.


Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні».

Дата: 12 снежня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Karčma 1863 (Bokšto g. 2 01126, Vilnius)

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Грамадская ініцыятыва «Спеўны сход» была заснавана ў Беларусі ў 2014 годзе вядомым культурным дзеячам Сержуком Доўгушавым.

«Спеўныя сходы» аб’ядноўвалі дзясяткі і сотні людзей, якія збіраліся разам, каб паспяваць беларускія песні на розныя тэмы. Адбылося мноства тэматычных сходаў: песні з «Полацкага сшытка», рамансы Міхала Клеафаса Агінскага і Станіслава Манюшкі, песні першай і другой паловы XX стагоддзя, каляндарна-абрадавыя песні і іншыя.

Акрамя гэтага, былі арганізаваны спеўныя сходы, прысвечаныя творчасці «The Beatles», польскім, шведскім і габрэйскім песням. У 2018 годзе дзякуючы «Спеўнаму сходу» некалькі тысяч чалавек адначасова праспявалі «Купалінку». Ад пачатку заснавання «Спеўныя сходы» праводзіліся не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі — Брэсце, Віцебску, Гродне, Бабруйску, Вілейцы і Маладзечне.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ