ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «3@.мова» ў Варшаве

11.11.2022 - 12.11.2022 19:00 - 21:00 Тэатр TR (Marszałkowska 8) Бясплатнае

11 і 12 лістапада, у пятніцу і суботу, беларускі «TeamТэатр» грае ў Варшаве новы спектакль «3@.мова», паводле старажытных песень і рытуалаў Палесся.



Дата: 11 і 12 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Тэатр TR, Marszałkowska 8, Варшава 


Спектакль заснаваны на замовах — старадаўнім, знікаючым жанры вуснай народнай творчасці, якому здаўна прысвойваюцца містычныя якасці. «3@.мова» — гэта спроба адрадзіць архаічныя традыцыі i надаць ім якасці сучаснай лічбавай эпохі.


Ідэя — Максім Шышко

Музыка — Мікіта Залатар

Гук/святло — Андрэй Бардухаеў-Арол


Акцёры:

Андрэй Новік

Дар’я Новік

Марыя Пятровіч

Квіткі коштам 15 злотых можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Дзень беларускай вайсковай славы ў Львове

08.09.2026 (17:00 - 19:00) Дом Вольнай Беларусі (вул. Клепараўская, 21)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ