Спектакль «Гаральд» тэатра «На балконе»

04.09.2021 16:00 - 16:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 20

Паўтор спектакля “Гаральд” тэатра “На балконе” пройдзе 4 верасня а 16-й гадзіне! 

Гэта надзвычайны і непаўторны спосаб знаёмства з творамі П. Канчалоўскага, Р. Фалька, А. Лянтулава, І. Машкова і іншых мастакоў таварыства «Бубновы валет». 

Спектакль ствараецца на вачах у гледача. Ад выбару тэмы, праз жэсты, з якіх выплываюць сцэны, маналогі, да спробы скласці завершаную кампазіцыю. Задаецца толькі структура, з якой гледача знаёмяць напачатку дзеі ў своеасаблівай дэмаверсіі. Далей усё імправізуецца − спосаб існавання, тэкст, дзеянне, форма, музыка. У другой частцы тэмы для імправізацыі задае сам глядач. 

Рэжысёр: Андрэй Саўчанка 

Акцёры: Яраслава Федчанка, Наста Караткевіч, Аляксей Любчанка, Павел Міхаленя, Мікола Варабей, Аня Рудак, Хрысціна Шваякова 

Музычныя імправізацыі: Эрык Шымкус-Арлоў 

Светлавыя імправізацыі: Андрэй Бельскі 

Афіша: Хрысціна Шваякова 

Фотаздымкі: Дарˈя Сурнова 

Колькасць месцаў абмежаваная!!!

Білеты ўжо даступны ў касе музея. 

Бронь білетаў па тэл.: +375 17 397 01 63.

Месца правядзення:  Нацыянальны мастацкі музей, вул. Леніна, 20

Час: 04.09 (субота), 16.00

Кошт: 20 руб., білет дазваляе агледзець усю экспазіцыю музея.



Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ