Спектакль «Навошта жанчыне мастацтва?» у Варшаве (16+)

28.06.2025 - 29.06.2025 16:00 - 20:00 Teatr Powszechny, Trzecia Scena (Jana Zamoyskiego 20) 40 злотых

 

Гэтымі выходнымі, 28 і 29 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля «Навошта жанчыне мастацтва?»





Будзе чатыры паказы. 

Вас чакае роздум пра прыроду творчасці, унутранай свабоды і межаў, якія грамадства, гісторыя і абставіны накладваюць на людзей, асабліва на жанчын. 

У цэнтры аповеду — лёсы дзвюх мастачак: беларускі Алёны Кіш і полькі Тамары Лемпіцкі. 

Два жыцці, два погляды на мастацтва, два шляхі — і адно агульнае пытанне: што вызначае мастака? 

 Сацыяльны статус, паходжанне, прызнанне? 

 Ці, можа, унутраная патрэба ствараць — нягледзячы ні на што? Аўтары праводзяць паралель паміж асабістымі гісторыямі гераінь і гісторыяй дзвюх краін — Польшчы і Беларусі. Краіны, якія маюць агульнае мінулае, але ідуць рознымі шляхамі. 

Гэта не толькі партрэты мастачак, але і роздум пра культурную памяць, ідэнтычнасць, расколіны і кропкі судотыку. 

У п’есе таксама закранаецца тэма эміграцыі, як знешняй, так і ўнутранай. 

 Што выбірае творца: застацца ў сваёй краіне і змагацца з нябачнасцю ці з’ехаць і паспрабаваць існаваць у чужым свеце? 

 Дзе заканчваецца свабода і пачынаецца выгнанне? 

 Дзе дом мастака — дзе ён нарадзіўся ці дзе яго чуюць? 


Рэжысёрка — Юлія Шаўчук 

Кампазітарка — Вольга Падгайская 

Дырэктар па асвятленні — Даніла Ганчароў 

Касцюмы — Алена Лукіна.



Працягласць — 60 хвілін. 


Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Выстава «Фрыда» у Гомелі (12+)

18.04.2025 18:00 - 29.06.2025 18:00 (праспект Леніна, 43)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Купалле ў Празе

28.06.2025 (19:00 - 23:00) сажалка Hořejší rybník (Hloubětín)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ