Спектакль "Say Hi to Abdo" ў Познані (18+)

07.11.2025 20:00 - 22:00 Teatr Ósmego Dnia w Poznaniu (Ratajczaka 44) 40 злотых

7 лістапада ў Познані граюць Спектакль "Say Hi to Abdo" ў Познані (18+)спектакль "Say Hi to Abdo" па п'есе Мікіты Ільінчыка.



Спектакль пераносіць гледачоў у 2035 год, у свет пасля распаду Еўрапейскага Саюза, які замяніў Еўраісламскі саюз. 

Пры ўладзе знаходзіцца партыя «Фем-Джыхад», а галоўнай установай становіцца Дзяржаўны інстытут генацыду арабскіх народаў.

Менавіта там адбываюцца суды, якія складаюць драматычную вось п'есы.

Суб'ектамі судоў з'яўляюцца асобы, звязаныя з міграцыйным крызісам на польска-беларускай мяжы: уладальнік турыстычнага агенцтва, польскі памежнік і гуманітарны актывіст. 

Гледачы ўдзельнічаюць у спектаклі ў якасці сведкаў, сутыкаючыся з рознымі пунктамі гледжання і ўзроўнямі адказнасці - палітычнымі, маральнымі і асабістымі.

У ролях - Алена Гіранок, Ганна Сабалеўская, Максім Мацкевіч (псеўданім), Аляксандра Сараева, Рыма Тышкевіч.

Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава "Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч" у Кракаве

07.03.2026 18:00 - 11.04.2026 22:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ