ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Страшная казка» ў Познані

01.11.2023 16:00 - 17:00 прастора MY (Fredry 5/3) 20 злотых
 

У сераду, 1 лістапада, у прасторы «МУ» — спектакль ды майстрар-клас для дзяцей і іх бацькоў «Страшная казка».



Дата: 1 лістапада

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: прастора MY, Fredry 5/3, Познань


«Страшная казка» — загадкавая і таямнічая гісторыя, якая расказваецца праз тэатр камісібай (від японскага папяровага тэатру).

 Гэта інтэрактыўная гісторыя з жывой музыкай для маленькіх і вялікіх гледачоў.

 Гэта гісторыя пра цёмную-найцямнейшую цёмнач, у якой уяўленне можа дамаляваць усё што заўгодна. 

Падчас майстар-класа вы зазірнеце ў самыя старажытныя куфры і самыя старыя шафы, каб даведацца што там схавана — ці жывуць там монстры і пачвары, ці, можа, там схаваны нейкі скарб?!


Малюнкі — Вераніка Чайка. Чытаюць, агучваюць і паказваюць Алена Гіранок і Наталля Леванава. 

Рэкамендаваны ўзрост дзяцей — 5+. 

Мова — беларуская.


 Уваход — 20 злотых з дзіцёнка. Запісвайцеся праз дырэкт прасторы «МУ».




Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ