Спектакль «Віця» ў Беластоку

23.03.2025 14:00 - 16:00 Opera i Filharmonia Podlaska — Europejskie Centrum Sztuki w Białymstoku imienia Stanisława Moniuszki (камерная зала) (вул. Адэска, 1,) 20 злотых

 

У нядзелю, 23 сакавіка, у Беластоку адбудзецца прэм’ера спектакля «Віця» да 100-годдзя нарадзін беларускага паэта Віктара Шведа.





Ён нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. Мы памятаем яго перш за ўсё як аўтара дзіцячых кніг. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць.

Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа?

Атрымаецца штосьці неверагоднае, калі можна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, рэп з колавай лірай, а стол дыджэйскі стварыць з канфорак кухоннай пліты.

Якім было дзяцінства Віктара Шведа?

Паэт нарадзіўся між іншым 100 гадоў таму! З тых часоў некаторыя рэчы змяніліся... А можа, гісторыя пра дзіцячыя фантазіі, мары і смеласць іх здзяйсняць — гэта ўніверсальныя рэчы?


Квіткі коштам 20 злотых бярыце ў касе Оперы.

У панядзелак, 24 сакавіка, будуць таксама два адмысловыя паказы для дзяцей: ў 9.00 і 11.00.
Квіткі коштам 10 злотых замаўляйце па нумары 537 742 000.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ