Спектакль “Мова Х” эксперыментальнага тэатра “Галава – Нага”

25.03.2017 17:30 - 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) 5 руб.

Запрашаем  25 сакавіка ў 17.30 і 19.00 у Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў на спектакль эксперыментальнага тэатра “Галава – Нага” пад назвай “Мова Х” паводле вершаў сучаснай беларускай паэткі Вальжыны Морт.

Спектакль атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі “Найлепшая эксперыментальная праца” на міжнародным тэатральным фестывалі “Тэатральны Куфар – 2016”

”Мова Х” – гэта спектакль-рытуал. Гледачы запрашаюцца да ўдзелу ў рытуале-прысвячэнні роднай мове. Нарадзіцца разам з мовай, дапамагчы ёй пасталець, развіцца, сустрэцца з перашкодамі і перарадзіцца ізноў.

Аснову рытуалу складзе традыцыйнае тэатральнае кола. Застацца ці вырвацца з гэтага кола –  кожны мусіць вырашыць для сябе сам.

Спектакль адбудзецца у НЦСМ (Някрасава, 3).

Кошт: 5 руб. Квіткі можна набыць у касе НЦСМ ці анлайн

Тэлефон для броні і іншых пытанняў +375257670902


Вам можа быць цікава

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Гарадскі квэст «Уварванне» ў Беластоку

20.06.2026 (11:00 - 13:00) каля Музея памяці Сібіру

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ