Спектакль «Што рабіць з Тыграм?!»

05.04.2016 19:00 - 21:00 Малая сцэна КЗ “Мінск” (вул. Кастрычніцкая, 5) Бясплатнае

Беларускі незалежны «Тэатр Ч», добра вядомы легендарнай пастаноўкай «Дзяды» паводле А.Міцкевіча, запрашае вас на свой новы спектакль!

Камерна! Дзёрзка! Эксперыментальна! «Што рабіць з Тыграм ?!» – спектакль / пытанне па матывах жыцця, трагікамічна выкладзеным у п’есах Славаміра Мрожака, ледзь не страціў сваю магчымасць шчырай гутаркі з гледачом, але здолеў выстаяць!

Такім чынам, 5 красавіка перад вашымі вачыма разгорнуцца дзве гісторыі ў лепшых традыцыях тэатра абсурду:

Уявіце, што ў адзін цудоўны дзень вы знаходзіце ў вашай звычайнай беларускай ваннай Тыгра. Неверагодна, але факт! Сям’я ваша здзіўляецца, вас ва ўсім абвінавачвае, маўляў, трэба домам займацца было. Так здарылася і з Пятром Ахеем (Генадзь Гатоўчыц). А затым яшчэ ў яго кватэру сталі ўвальвацца адзін за адным і наводзіць парадак падатковы інспектар, мастацкі кіраўнік цырка, навуковы супрацоўнік, сакратар МЗС … І давялі Пятра да поўнага адчаю. Можа быць, Тыгр – гэта плён яго хворай фантазіі? Што рабіць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць? Ён спяшаецца прэч з гэтага абсурду – на курорт!

У другой гісторыі, летнім днём, вечна няўдачлівы Пётр-НЕЎД сустракае свайго антыпода заўсёды паспяховага ЎДа. Абодва падумваюць звесці рахункі з жыццём – душа з’едзена. Невытлумачальная няўдача перасьледуе НЕЎДа ўсё жыццё. УД, у сваю чаргу, стаміўся ад шчаслівага лёсу, які не прыносіць задавальнення… Гэта сустрэча будзе мець непрадказальны фінал, бо аднойчы з’явіцца Дама (Юлія Шпілеўская)

Тыгр_05.04_2

Водгукі гледачоў:

“Гэтая п’еса патрэбная. Яна з многімі сэнсамі і падтэкстамі і той, хто бачыць не проста паляванне на тыгра, а паляванне на чалавечыя душы, свядомасць і свабоду, зразумее, пра што спектакль. Тое, як гэта вырашана сцэнічна мне падабаецца. Вельмі лаканічна і ўтварае дастатковую глыбіню, у якой чытаецца прасторавая і часавая метафара. Харошая работа акцёраў, рэжысёрская і мастака вельмі добрая”. Уладзімір Някляеў, пісьменнік

 “МРОЖАК, у той час, калі ўсе накіраваны на зараблянне грошай, раптам МРОЖАК … Такая смеласць, сама па сабе, ды яшчэ ў цяперашніх рэаліях выклікае павагу. Галоўны поспех, Генадзь Гатоўчыц. Менавіта яму ўдавалася рабіць паветра ў зале «густым». Хто яго ведае, можа менавіта зараз і саспела сітуацыя, калі «афіцыйнаму» тэатру, бліскучаму часам, і заўсёды гладкаму як шкло, хтосьці здолее супрацьпаставіць нешта іншае, хай шурпатае і не гэтак бліскучае? Так як было ў пачатку дзевяностых. Тады ўсё пачыналася менавіта з гэтага. Хто ведае, можа менавіта цяпер як ніколі нам, ТЭРМІНОВА ПАТРАБУЕЦЦА такі ТЭАТР ”. Дзяніс Нупрэйчык, тэатральны рэжысёр

 

Аўтар – Славамір Мрожак

Перакладчык – Серж Мінскевіч

Рэжысёр – Дарыюш Язерскі (Польшча)

Акцёры: Юлія Шпілеўская (Нацыянальны драматычны тэатр імя Я.Купалы), Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Тоўсцікаў, Алена Мазгова, Вольга Роік, Павел Чарноў, Ігар Нікалаеў

Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску

 

Квіткі ад 80 тыс. Замова па тэл.:  8-029-120-5555

Колькасць месцаў абмежавана!


Вам можа быць цікава

Выстава Ташы Кацубы «0 / KATSUBA» ў Беластоку

10.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Galeria im. Sleńdzińskich (Legionowa 2)

Каляды ў Азярцы

27.12.2025 (13:00 - 14:30) Музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён)

Сяргей Чарняк у Познані

28.12.2025 (13:30 - 15:30) Szewska 18 (Szewska 18)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ